teddi_eddi: (Default)
Некалі, яшчэ ў ЖЖ, нейкім чынам усплыў вядомы ўкраінскі жартоўны вершык. Вось гэты

Як романтично пахне ковбаса
І помідори в банцi зашарiлись.
А в пляшечцi, так тихо як роса,
Горiлочка домашня причаїлась.
I сало нiжно зваблює тiльцем,
I хлiб наставив загорiлу спину…
Якщо ж ти млiєш, слухаючи це,
Чому ж ти, бл#ть, не любиш Україну?!
Олександр Бойчук, 2005


(Дзіўна, але толькі зараз даведаўся, 
што ў яго ёсць аўтар).
Дык вось. У тым трэдзе, дзе быў узгаданы гэты верш, нехта пераклаў яго на рскую мову. А мне закарцела давесці грамадству, што і беларусы не горшыя за іншых. Атрымалася нешта вось такое:

Як рамантычна пахне кілбаса,
І памідоры ў банцы чырванеюць.
А ў пляшачцы, ціхутка, як раса,
Гарэлачка з лядоўні шэранее.
Ільсніцца сальца так спакусліва,І хлеба
Чароўны пах пагоніць ў роце сліну...
І млеючы пры гуках гэтых дзіўных
Чму ж ты, ёлуп, так не любіш Украіну?

Я да чаго гэта. Нядаўна трапілась мне ў юцьюбе вось гэта песьня:

Вось словы яе.

Я на світі прожив, наче спалах зорі на світанні,
Наче крапля роси, наче крик журавля - тільки мить.
Я не вірив ніяк, що й до мене прийде день останній,
І в жертовнім вогні моє серце на попіл згорить.
Я ж так щедро кохав, я так вірив у зорі і очі,
І душею своєю я вас, як умів, причащав.
Але видно Господь мені краще життя напророчив,
І до себе забрав, щоб у райськім саду я співав.

На могилі моїй посадіть молоду яворину,
І не плачте за мною, за мною заплаче рідня.
Я любив вас усіх, та найбільше любив Україну,
Певно, в цьому і є та найважча провина моя.

Хай душа переселиться в дивний той рай потойбічний,
Де таких, як і я, назліталася ціла сім'я.
Тільки нащо мені ті блаженства розкішні і вічні,
Як мені не всміхнеться донька - сиротинка моя.
У далеких світах якось раптом усе я покину,
Бо ввійде мені в душу сльозиною і чебрецем,
І додому хоч вітром, хоч променем сонця полину,
І легенько війну над твоїм, Україно, лицем.

Ну, і, карацей кажучы, надта ж спадабалася мне гэта песьня. І я яе пераклаў на матчыну і крыху перарабіў, адаптаваўшы пад беларускага выканаўцу. Вось так.

Я на свеце пражыў нібы зорачкі сполах на ранні.
Нібы кропля расы, міг кароткі як жорава ўскрык у цішы.
Я не верыў ніколі што прыдзе і мой дзень астатні.
І ў ахвярным агні маё сэрца на попел згарыць.
Я ж так шчодра кахаў, я так верыў у зоркі і вочы,
І душою сваёю  я вас як умеў прычашчаў.
Але мабыць гасподзь лёсу лепшага мне напрарочыў
І забраў да сябе, каб у райскім саду я спяваў.

Пасадзіце вы явар высокі там дзе пахавалі
Вы мяне, і не плачце, хай плача па мне ўся радня.
Я найболей любіў Беларусі жытнёвыя хвалі
Найцяжэйшая мусіць і ёсць то правіна мая.

Хай душа пераселіцца ў дзіўны той вырай нябёсны.
Тут як быццам зляцелась сям’я ўсіх ткіх  як і я.
Але што з насалоды той мне  і раскошы  дзівоснай
Калі мне не ўсміхнеца дачушачка-краска мая.
Ў незямным гэтым свеце ўсё неяк пакіну я раптам
Бо кране маю душу слязінаю і чабаром.
І дадому ці ветрам, ці променем сонца патраплю,
Пралячу беларускім духмяным сасновым баром.

Калі хто захоча - карыстайцеся на здароўечка. Але не забудзьцеся пра аўтарскія правы спадароў Сцяпана Гігі (аўтар музыкі) і Сцяпана Галябарды (аўтар словаў).


 



teddi_eddi: (Default)
Панове. Тут такая рэч...
Хлапчына мой, неўзаметку для мяне, запіліў сабе канал на гэтым вашым юцюбе. Гэта па-першае.
Па-другое, я тут на кампутары паставіў яму Premiere адобаўскі, думаю, хай паспрабуе, можа ўцягнецца, то і занятак хлопцу добры будзе, а дасць бог, то і прафесія.
А потым, аднаго вечару, знялі мы з ім тое-сёе, спачатку ён трохі патыкаўся, потым я трохі ўдасканаліў. Карацей, учора ён на гэты свой цюб вынік гэтай працы запампаваў, а сёння ўжо не ў гуморы ходзіць ад таго, што там праглядаў няма.
Панове. Калі ласка. Не палічыце за цяжар зайсці сюды

https://www.youtube.com/watch?v=k95gxfr1EcM&t=355s

і хоць паў-хвіліны якой глянуць.
Вам з большага ўсёроўна, а хлопцу будзе прыемна і энтузіязму не страціць.
Шчыра дзякую папярэдне.)
Шануймася, беларусы.!))

teddi_eddi: (Default)
20161116_200510

Жонка верашчакі нарабіла. Смакоцце))
Узгадаўся нешта такі выпадак...
Здарылася так, што дзед з бабуляй трапілі ў здарэнне. Дарожна-транспартнае. На "Запарожцы" пад УАЗік. Вядома, абое без папруг бяспекі. Якія там папругі ў вёсцы, дзе ДАІшнікаў нхто ніколі не бачыў жыўцом. Ды і ці былі яны тады у тым "Запарожцы"? Я дык і не помню. Карацей, абое ў шпіталях апынуліся. Бабуля з інсультам, дзед з паламанай у двух мейсцах адзінай нагой, якая яшчэ з вайны пашчапаная-паламаная і па кусках складзеная. Бяда, адно.
А скаціну ж глядзець трэба. Курэй карміць, карову даіць. Парсюкі вішчаць па хлявах. Ну і вось тады бацька мой, потым маці, потым браты бацькавы па чарзе там гаспадарку глядзелі.
А час ужо быў нам малым на канікулы ў школках ісці. Ну і вядома нас бацькі туды ў вёску адпраўлялі на свежае паветра, малако з-пад кароўкі ды яйкі свойскія. Ды і дапамагчы ўжо тое-сёе маглі. Мне гадоў дванаццаць тады споўнілася. Карове сена прынесці, напаіць яе, падаслаць, свінням занесці. Толькі так лётаў. І вось, калі чарга гаспадарыць ўжо дайшла да малодшага бацькавага брата - дзядзькі Броніка - які прыехаў аж з Ленінграда, разам з ім апынуліся я і, калі памяць не падводзіць, двое маіх братоў - старэйшы родны і малодшы стрыечны.
Дзядзку мы, малыя, любілі. Быў ён вясёлы, рукасты, і нас таксама любіў. Мянушкі нам падаваў. Мяне Базылём зваў, а брата Ваню стрыечнага - Шчарбылём, бо ў таго шчыліна была паміж пярэдніх зубоў. Шахматы нам тады зрабіў. Марганцоўкай іх фарбаваў). З таптухай мы з ім па канавах нядрэнна ўюноў нацягвалі некалькі разоў.
Дык вось. Пра бліны.
Аднаго ранку - мы яшчэ з-пад коўдраў насоў не паказвалі - дзядзька надумаўся нас на сняданне пачаставаць блінамі з мачанкай. Ну, нам што. Бліны дык бліны. Але ж, голад, вядома, не цётка. А тут эшчэ і пах свежых бліноў па ўсёй хаце прэ як пара з бані. Паўскоквалі мы з ложкаў, ногі ў буркі паўтыкалі і пасталі каля дзядзька паўколцам. І як толькі ён блін спячэ, то мы той блін хапаем на ляту і ў тры раты з'ядаем ў імгненне вока. Скончылася ўсё тым, што паелі мы ўсе бліны. А дзядзька як агледзеў гэта, дык і кажа: "Бляха-муха, хлопцы! А з чым жа мы мачанку будзем есці?". А нам што? Мы ўжо наеліся)))
Мачанка, хоць і без бліноў, ясная справа, не прапала. Налётаўшысь па дварэ мы і яе змалацілі ўмомант.
І яшчэ адна згадка з таго часу. Як маці была там адна на гаспадарцы, то мы з братам старэйшым павінны былі на выхадныя да яе ехаць. Ад чыгуначнай станцыі да вёскі 12 кіламетраў. Тады там людзей вазіў старэнькі жоўты пазік. Селядцам у бочцы было вальней ніж людзям у яго чэраве. Як ён не луснуў папалам калі, халера яго ведае. Карацей, не здолелі мы залезці ў яго. І пайшлі пехатою. Ноч, зіма. Цемрадзь. Цішыня. Лес. Холад. Як ідзеш, то горача робіцца. А як прыпынішся перасапці, то мароз пад паліто лезе хуценька. Помню, як ішоў следам за братам у нейкім здранцвенні, толькі ўважліва гледзячы як мільгаюць яго ногі. Як крыўда брала калі машыны - іх было дзве ці тры - праязджалі, мінаючы нас, нават не сцішаючы хады. Як покатам ляжалі на дарозе адпачываючы і гледзячы ў зорнае неба, вузкі пасак якога толькі і заставаўся відным, як адбітак зямнога шляху на небе. Як была здзіўлена і ўсхвалявана матуля калі мы, нарэшце дайшоўшы, зайшлі ў хату. Стомленыя, расчырванелыя, але з адчуваннем таго, што мы ўжо не абы што, здолелі, дайшлі.
Неяк так.
teddi_eddi: (Default)
Калі ўжо пайшла такая справа, панове, то вось яшчэ што вам распавесці маю.
Вядома, час цяпер такі, што гаджэты ўсякія з камп'ютэрамі апанавалі ўвесь свет. І нашы хаткі таксама. І здараецца часам  так, што калі недагледзіш трохі, то трасца гэта электронная засланяе нам нават адно аднаго. Вядома, гэта ў крайнім выпадку. А найчасцей бывае так, што дзеткі нашы з-за гэтых прыблудаў забываюцца на ўсё іншае. Ў прыватнасці на кніжкі.
Хлопцу майму хутка дзесяць будзе, а вось да кніжак ён цікавасці не мае, на жаль.
Спрабаваў я яму і электронныя кніжкі прапаноўваць. І аудыякнігі. Але гэта не тое. Патрэбен навык менавіта чытання і працы з прачытаным. Кніжак у хаце хапае. Тым болей, што бабуля, дай ёй гасподзь здароў'я, яшчэ ў бібліятэцы працуе. Сам я і жонка таксама чытаннем не грэбуем. Але... Нешта, мусіць, я прагледзеў.
Такім чынам, на сённяшні дзень маем толькі прачытанае "Прастаквашына", недачытанага "Урфіна Джуса" і нават пачатую "Неўтймоўную планету". (Вядома, гэта калі не лічыць зусім ўжо дзіцячыя кніжку, ў якіх малюнкаў больш чым літар.) І пакуль хваліцца больш няма чым.
Трэба сказаць, панове, што калі пачынаеш з сынам высвятляць чаму ён не чытае, то ён скардзіцца на тое, што яму нібыта не падабаюцца тыя кніжкі, што я яму прапаную. Можа яно і так.
Дык вось.
Дні два таму на пазакласнае чытанне малому трэба было нешта з беларускіх альбо паэтаў, альбо пісьмненнікаў прачытаць. Давай ён мяне пытацца што і як там у нас з паэтамі-пісьменнікамі. І неяк натрапілі на Янку Маўра з яго "Палесскімі рабінзонамі". Спампавалі, адчынілі файл. Малы як убачыу там болей як  за 120 старонак, дык нібыта аж спужаўся.) А разчараваўся дык гэта як лёду. Яно ж вядома, што гэта табе не відэа якое смешнае на хвіліну-другую ў інтэрнэтах прагледзець. Тут трохі напяць мазгі трэба. А гэта цяжка.
І тут я кажу, маўляў, а давай з табой, сынка, паспорым, што не здолееш ты гэту кніжку прачытаць.))) Ну, на "слабо" яго, думаю, вазьму)
Эх, гляджу, загарэўся хлопец. Павёўся) А на што, кажа, будзем спорыць? Ну, давай на 100 000 рублёу, кажу. І тэрмін табе - паўтара тыдня.

Чытае, падшыванец) Амаль ці не за кожную старонку справаздачу дае)

Profile

teddi_eddi: (Default)
teddi_eddi

March 2023

S M T W T F S
   1234
5678910 11
12131415161718
19202122232425
262728293031 

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jun. 23rd, 2025 10:46 pm
Powered by Dreamwidth Studios