teddi_eddi: (Default)
Панове. Тут такая рэч...
Хлапчына мой, неўзаметку для мяне, запіліў сабе канал на гэтым вашым юцюбе. Гэта па-першае.
Па-другое, я тут на кампутары паставіў яму Premiere адобаўскі, думаю, хай паспрабуе, можа ўцягнецца, то і занятак хлопцу добры будзе, а дасць бог, то і прафесія.
А потым, аднаго вечару, знялі мы з ім тое-сёе, спачатку ён трохі патыкаўся, потым я трохі ўдасканаліў. Карацей, учора ён на гэты свой цюб вынік гэтай працы запампаваў, а сёння ўжо не ў гуморы ходзіць ад таго, што там праглядаў няма.
Панове. Калі ласка. Не палічыце за цяжар зайсці сюды

https://www.youtube.com/watch?v=k95gxfr1EcM&t=355s

і хоць паў-хвіліны якой глянуць.
Вам з большага ўсёроўна, а хлопцу будзе прыемна і энтузіязму не страціць.
Шчыра дзякую папярэдне.)
Шануймася, беларусы.!))

teddi_eddi: (Default)
і зрабіў сабе нішто такі бутэрбродзік)
20160317_212457[1]
teddi_eddi: (Default)
Калі ўжо пайшла такая справа, панове, то вось яшчэ што вам распавесці маю.
Вядома, час цяпер такі, што гаджэты ўсякія з камп'ютэрамі апанавалі ўвесь свет. І нашы хаткі таксама. І здараецца часам  так, што калі недагледзіш трохі, то трасца гэта электронная засланяе нам нават адно аднаго. Вядома, гэта ў крайнім выпадку. А найчасцей бывае так, што дзеткі нашы з-за гэтых прыблудаў забываюцца на ўсё іншае. Ў прыватнасці на кніжкі.
Хлопцу майму хутка дзесяць будзе, а вось да кніжак ён цікавасці не мае, на жаль.
Спрабаваў я яму і электронныя кніжкі прапаноўваць. І аудыякнігі. Але гэта не тое. Патрэбен навык менавіта чытання і працы з прачытаным. Кніжак у хаце хапае. Тым болей, што бабуля, дай ёй гасподзь здароў'я, яшчэ ў бібліятэцы працуе. Сам я і жонка таксама чытаннем не грэбуем. Але... Нешта, мусіць, я прагледзеў.
Такім чынам, на сённяшні дзень маем толькі прачытанае "Прастаквашына", недачытанага "Урфіна Джуса" і нават пачатую "Неўтймоўную планету". (Вядома, гэта калі не лічыць зусім ўжо дзіцячыя кніжку, ў якіх малюнкаў больш чым літар.) І пакуль хваліцца больш няма чым.
Трэба сказаць, панове, што калі пачынаеш з сынам высвятляць чаму ён не чытае, то ён скардзіцца на тое, што яму нібыта не падабаюцца тыя кніжкі, што я яму прапаную. Можа яно і так.
Дык вось.
Дні два таму на пазакласнае чытанне малому трэба было нешта з беларускіх альбо паэтаў, альбо пісьмненнікаў прачытаць. Давай ён мяне пытацца што і як там у нас з паэтамі-пісьменнікамі. І неяк натрапілі на Янку Маўра з яго "Палесскімі рабінзонамі". Спампавалі, адчынілі файл. Малы як убачыу там болей як  за 120 старонак, дык нібыта аж спужаўся.) А разчараваўся дык гэта як лёду. Яно ж вядома, што гэта табе не відэа якое смешнае на хвіліну-другую ў інтэрнэтах прагледзець. Тут трохі напяць мазгі трэба. А гэта цяжка.
І тут я кажу, маўляў, а давай з табой, сынка, паспорым, што не здолееш ты гэту кніжку прачытаць.))) Ну, на "слабо" яго, думаю, вазьму)
Эх, гляджу, загарэўся хлопец. Павёўся) А на што, кажа, будзем спорыць? Ну, давай на 100 000 рублёу, кажу. І тэрмін табе - паўтара тыдня.

Чытае, падшыванец) Амаль ці не за кожную старонку справаздачу дае)
teddi_eddi: (Default)
Неяк, ужо з месяца паўтара таму, сынка мой абвясціў страйк. Маўляў, не пайду ў школу. І так усур'ёз. Аж да слёз.
Давай я высвятляць, што там і як, і якой каму трасцы трэба.
Сітуацыя банальная. Крыўдзяць майго хлопца. Абразы і здзеклівыя мянушкі.
Такую тваю растак. Што рабіць, куды кінуцца?
Дарэчы, тут варта адзначыць, што парада не звяртаць увагі ў такіх  умовах, гэта, з майго пункту гледжання, не парада нават, а такі сабе памякчанны варыянт "Адчапіся, не дуры галавы.". Тобок не варыянт.
Кажу хлопцу, маўляў, ідзі ў школу, а я разбяруся. Дамо мы тваёй бядзе рады.
Дык вось, панове. Як хто сутыкнецца з такой халерай - дзіцячы гвалт справа ня рэдкая і жорсткая - першы чалавек, які павінен ведаць пра гэта - класны кіраўнік. Але, гэта я цяпер такі разумны)) А на той час я вэрхал у школе падняў такі, што давялося нават і прабачэння у класухі прасіць) І псіхолага на вушы паставіў, і намесніка дырэктара па выхавацельскай працы)) Толькі што да РАНА якога не дапяў) Але, спакой дзіцяці важнейшы.
Затое, цяпер ніхто сынку мянушкамі крыўднымі не абражае, ніхто з яго не кпіць. Што і было патрэбна.
Такія вось справы, панове. Можа каму спатрэбіцца.
teddi_eddi: (Default)
Мелі гонар і задавальненне наведаць ўчора канцэрт гурта "Океан Ельзі".
Між іншым, сын, гаворачы пра Вакарчука, з павагай прамовіў: "У яго кубікі ёсць!". )) Адбылося гэта праз колькі хвілін пасля таго, як Святаслаў у артыстычным запале скінуў з сябе кашулю.

А што тычыцца канцэрта... Што тут скажаш. .. "Всэ будэ добре!" Так і было.
Людзі! Хадзіце на канцэрты!)
teddi_eddi: (Default)
На тым тыдні былі ва Ўкраіне. Ну, вось так нам з жонкай захацелася))) Да таго ж, сынка даўно прасіўся ў аквапарк, і нагоды адмовіць яму не было. Карацей, сабраліся доўга не думаючы, селі на машынку і паехалі. Спачатку ў Хмяльніцкі. Там пераначавалі, схадзілі на кірмаш, набылі таго-сяго. А потым паехалі да Кіева. Дарэчы, пра украінскія дарогі. У большасці сваёй яны дрэнныя. Калі ехалі да Хмяльніцкага, то была дзялка дарогі з такімі ямінамі, што каб трапіў ў каторую з іх на хуткасці хаця б кіламетраў 40 у гадзіну, то далей паехаў бы і без кола і без часткі падвескі. Але ёсць і такія дарогі, што душа пяе калі па ёй едзеш. Напрыклад, нам пашчасціла па такой дарозе ехаць ад Жытоміра да Кіева. Абмежаванне там 110 км/гадзіну. А ўлічваючы тое, што па ўкраінскіх законах за перавышэнне да 20 км/г санкцыі няма, то 130 там едзеш без аніякай напругі. І адзінае чаго трэба баяцца гэта тыя, хто ляціць 150))) А такіх не мала. У люстэрка трэба глядзець часцяком)
Падчас таго, як былі ў Кіеве наведалі аквапарк і заапарк. Ну, зразумела, што без "Пузатай хаты" не абыйшлося))) А падчас блукання па горадзе заўважыў невялічкі шапік з надпісам "Белорусскіе продукты. Высокое качество." І намаляваны савецкі пяцікутнік знака якасці. А паверх яго нехта маркерам напісаў "Геть совок!"))
Аквапрак, я вам, панове, скажу - шыкоўны. Калі хто вырашыць крыху адпачыць з сям'ёй, варыянт наведаць яго ёсць годным разгляду.
Жылі мы, калі каму цікава, ў хостэле, літаральна ў якой сотні метраў ад Хрэшчаціка. За 2 ночы 660 грывень. Браніравалі праз букінг.ком.
Мяжу праходзілі абодва разы ў Аляксандраўцы/Вільчы. Ні чаргі, ні затрымак. Там амаль заўсёды так.
Калі ўжо едучы назад пад'язджалі да Вільчы, хмары на небе разыйшліся і Украіна развіталася з намі промнямі вечаровага сонейка, якія асвяцілі верхавіны дрэў, што стаялі каля дарогі. Было прыемна. Шкада фота не ўстаўляюцца(
teddi_eddi: (Default)
Привел детину свою на тренировку по каратэ в школе. Переодел, отправил в зал, сам пошел исквть тихий закуток чтоб скрасить ожидание лазаньем по этим вашим интернетам с помощью новоприобретенного смартфона. И буквально отойдя за угол, стал свидетелем весьма неприятного зрелища. Судя по всему, разгневанная тем, что сын её не вовремя появил,,ся на тренировке, мамаша начала поносить парнишку лет 10 почем зря последними словами и колотить его руками и пакетом со сменной одеждой. И вот чо,бля,было делать? Вмешаться? Так и парню бы не помог, и сам наслушался всякого про себя. А может наоборот, отвлек бы эту фурию, глядишь мальцу меньше бы досталось. Черт его знает. "Женщины как очень злые кони" как их точно охарактеризовал Владимир Семеныч. Такая вот грустная история. Откуда ж тут нормальным мужикам, да и людям вообще, взяться, когда их родые мамки так прилюдно хуесосят.
teddi_eddi: (Default)
Учора ўвечары нешта ляснула мне ў галаву і я пачытаў сыну вось гэтае фантастычнае апавяданне "Месяц дваццаці рук".
Надзіва хлопцу спадабалася. Цяпер сяджу, спрабую ўзгадаць яшчэ што-небудзь падобнае. Можа грамадскасць што падкажа?))
Tags:
teddi_eddi: (Default)
1.В ресторане по стенкам висят тут и там В ванной на краю, собственно, ванны стоят банки со всякой мыльно-рыльной жижей. Сын пошел мыться. Одна из банок упала ему на ногу. Случайно. Малой предельно ясно, кратко и энергично выразил своё отношение к этому факту и тем ощущениям, которые он испытал. Папин сын. Бляч.)) В качестве назидания была прочитана минилекция в виде цитаты из Джека Лодона. 
"Крепкое словцо, вовремя и к месту сказанное, облегчает душу.  Частая
ругань лишает ругательство смысла. Примечание:  ругань  не  сделает  карты
хорошими, а ветер - попутным". Ночь на Гобото.

2. В порыве философствования сын изрёк "Настоящий друг в беде не враг". 
Чёртьегознает, но что-то здесь есть. "Мне так кацца" (с)А.Райкин
Tags:
teddi_eddi: (Default)
Пачуўшы па тэлевізары анонс канцэрту гурта "Depeche Mode" у Мінску, мой сынка адразу ж зрабіў афіцыйную заяву аб тым, што ён мае вялікае жаданне ўшанаваць гэтае мерапрыемства сваёй асабістай прысутнасцю.
З пачуццем задавальнення ад таго, што мае намаганні па выхаванні добрага музычнага густу хлопца не прапалі ў Леце, пайшоў набываць квіткі.
Tags:

Profile

teddi_eddi: (Default)
teddi_eddi

May 2017

S M T W T F S
 123456
78910 11 1213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Oct. 18th, 2017 06:25 pm
Powered by Dreamwidth Studios