Mar. 11th, 2016 07:59 pm
Выхавацельска-бацькоўскае
![[personal profile]](https://www.dreamwidth.org/img/silk/identity/user.png)
Неяк, ужо з месяца паўтара таму, сынка мой абвясціў страйк. Маўляў, не пайду ў школу. І так усур'ёз. Аж да слёз.
Давай я высвятляць, што там і як, і якой каму трасцы трэба.
Сітуацыя банальная. Крыўдзяць майго хлопца. Абразы і здзеклівыя мянушкі.
Такую тваю растак. Што рабіць, куды кінуцца?
Дарэчы, тут варта адзначыць, што парада не звяртаць увагі ў такіх умовах, гэта, з майго пункту гледжання, не парада нават, а такі сабе памякчанны варыянт "Адчапіся, не дуры галавы.". Тобок не варыянт.
Кажу хлопцу, маўляў, ідзі ў школу, а я разбяруся. Дамо мы тваёй бядзе рады.
Дык вось, панове. Як хто сутыкнецца з такой халерай - дзіцячы гвалт справа ня рэдкая і жорсткая - першы чалавек, які павінен ведаць пра гэта - класны кіраўнік. Але, гэта я цяпер такі разумны)) А на той час я вэрхал у школе падняў такі, што давялося нават і прабачэння у класухі прасіць) І псіхолага на вушы паставіў, і намесніка дырэктара па выхавацельскай працы)) Толькі што да РАНА якога не дапяў) Але, спакой дзіцяці важнейшы.
Затое, цяпер ніхто сынку мянушкамі крыўднымі не абражае, ніхто з яго не кпіць. Што і было патрэбна.
Такія вось справы, панове. Можа каму спатрэбіцца.

Tags:
no subject
no subject