Feb. 10th, 2015

teddi_eddi: (Default)
Вось што я маю вам, панове, сказаць.
Пасля таго як купка боўдзілаў расстраляла тых гаротных карыкатурыстаў, па ўсім свеце ўзнялася хваля дыскусій на конт свабоды слова, свабоды інфармацыі і інш. Зразумела, не абыйшло гэта і нашу Беларусь. Спрэчкі, меркаванні, дыскусіі, тэлеперадачы розныя, бла-бла-бла... Але чамусьці мне ні воднага разу не трапілася адна такая простая думка.
Ніхто  ніколі не адзначыў, што насамрэч справа не у свабодзе і не ў інфармацыі. Справа ў людзях. А дакладней кажучы - ў адсутнасці ў людзей умення працаваць з інфармацыяй. З кожнага кутка толькі і чуеш:" Верце нам! Не верце ім! Праўда толькі ў нас! Усе астатнія - ілгуны!" Але ніхто не скажа (калі толькі не ўзгадаць тых украінскіх студэнтаў), што кожную інфармацыю трэба правяраць і пераправяраць. Што трэба вучыцца збіраць, апрацоўваць інфармацыю, і толькі потым рабіць нейкія высновы. І ў той жа час быць гатовым да таго, што у пэўны момант гэтыя высновы апынуцца недасканалымі, і ўсё трэба будзе пачынаць ізноў.
Тут ужо нават нейкай тэорыяй змовы папахваць пачынае. ))  Хоць усё лёгка тлумачыцца і без яе.
Дзяржаве  больш выгодна з дапамогай забарон і маніпулявання інфармацыяй ствараць ў грамадскасці патрэбнае ёй - дзяржаве - меркаванне па тым ці іншым пытанні. Выгодна ў параўнанні з працай па падвышэнні кагнітыўных здольнасцяў грамадзян, што дае ім магчымасць процістаяць ЛЮБОЙ спробе маніпуляцыі, як з боку дзяржавы, так і з любога іншага боку.
Тобок, дзяржава павінна займацца не рэгуляваннем інфармацыйнага поля, а імкнуцца да стварэння ўмоў для таго, каб грамадзяне мелі вопыт працы з інфармацыяй. А гэта непасрэдна звязана з якасцю адукацыі. А што робіцца з якасцю нашай адукацыі - не мне вам казаць. Усе гэтыя законы аб СМІ ды падобныя, гэта не тое, што патрэбна. Гэта не дзейнасць. Гэта яе імітацыя.
Вось недзе так, панове.

Profile

teddi_eddi: (Default)
teddi_eddi

March 2023

S M T W T F S
   1234
5678910 11
12131415161718
19202122232425
262728293031 

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Oct. 3rd, 2025 03:01 am
Powered by Dreamwidth Studios