Хто насамрэч з’яўляецца грантасосам?
1. Асноўны атрымальнік замежнай заходняй дапамогі — беларуская дзяржава
За шэсць гадоў — з 2006 па 2012 гады — Беларусь атрымала донарскай дапамогі амаль на 755 мільёнаў даляраў ЗША. Ад 12 да 20 працэнтаў з яе накіроўваюцца на развіццё грамадзянскай супольнасці. Астатняе атрымлівае дзяржаўны сектар Беларусі.
2. Еўрасаюз з’яўляецца найвялікшым донарам Беларусі
У структуры замежнай дапамогі Беларусі з 2006 па 2012 гады вылучаюцца пяць асноўных донараў: інстытуты Еўрасаюза ($101,66 мільёна), тры краіны ЕС: Нямеччына ($129,17 мільёна), Польшча ($107,72 мільёна) і Швецыя ($105,26 мільёна), а таксама Злучаныя Штаты Амерыкі ($90 мільёнаў).
3. Інстытуты ЕС выдаткоўваюць на развіццё дэмакратыі ў Беларусі 13% ад агульнай дапамогі, ЗША — 71%
У 2012 годзе ЕС разам з краінамі-сябрамі вылучыў на гэтыя мэты $65,88 мільёнаў, альбо 13% ад сукупнай донарскай дапамогі, ЗША — $64,4 мільёны, альбо 71% ад сукупнай донарскай дапамогі ЗША.
4. Лідэрам у сферы дапамогі дзеля дэмакратычнага развіцця Беларусі з’яўляецца Швецыя
На сферу «Дэмакратычны ўдзел і грамадзянская супольнасць» Швецыя вылучыла амаль $10 мільёнаў у 2011 годзе і каля $3 мільёнаў у 2010 годзе.
5. Агульны памер дапамогі Даніі ў 5 разоў меншы за сукупную дапамогу Нямеччыны, але памер дапамогі грамадзянскай супольнасці Беларусі з боку двух донараў прыкладна аднолькавы
Пры гэтым дапамога грамадзянскай супольнасці складае амаль 100% усё дапамогі Даніі для Беларусі, а Нямеччына накіроўвае грамадзянскай супольнасці каля 1/5 усіх сродкаў.
6. Падчас судоў за Плошчу ў 2011 годзе нямецкія паліцыянты праводзілі трэнінг для беларускіх міліцыянтаў на былым нямецка-польскім памежным пераходзе
З 2008 па 2011 гады на навучанне беларускіх міліцыянтаў Нямеччына выдаткавала 248 902 еўра.
7. Нямеччына з’яўляецца адным з найвялікшых донараў Беларусі сярод краін Еўрасаюза
З 2006 па 2012 гады яна выдаткавала 129,17 мільёнаў даляраў ЗША, гэта амаль чвэрць ад агульнай сумы донарскай дапамогі краін ЕС. 2/3 нямецкай дапамогі накіроўваюцца на адукацыю. Пераважна гэта расходы на навучанне беларускіх студэнтаў ва ўніверсітэтах Нямеччыны. Сродкі, выдаткаваныя на развіццё гэтага напрамку, фактычна застаюцца ў Нямеччыне.
8. У Беларусі сярод усіх краін Усходняга партнёрства самая нізкая эфектыўнасць засваення дапамогі Еўрасаюза
Прычыны — зашмат узгадняючых органаў, антызаходнія настроі чыноўнікаў, адсутнасць пераемнасці і вялікая бюракратыя.
9. Пры рэалізацыі буйных праектаў на грошы Еўрасаюза ў Беларусі ствараюцца праўладныя НДА
Гэта звязана з патрабаваннем ЕС — абавязковым удзеле недзяржаўнай арганізацыі ў праекце замежнай дапамогі.
10. Кіраўніцай еўрасаюзаўскага праекта коштам больш за адзін мільён еўра «Умацаванне нацыянальнага патэнцыялу ў галіне прымянення механізмаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў Беларусі» з’яўляецца Алена Дадзеркіна
Яна вядомая тым, што, з’яўляючыся выкладчыцай эканомікі ў Акадэміі кіравання, набыла кватэру ў самым дарагім доме Беларусі, «доме Чыжа» ля Траецкага.
Чытаць болей