Dec. 6th, 2013 12:51 pm
Падарожна-прабеларуска-разважальнае.
Вось што я вам, панове, распавяду зараз.
Колькі год таму вырашылі мы ўсёй сям'ёй здзейсніць невялікае падарожжа з Віцебску аж да Феадосіі. Вядома, ўлетку. Вядома, каб крыху, з які тыдзень, адпачыць. Ну, вырашылі і паехалі. Што там занадта мэнчыцца?)
А ездзілі мы тым разам чыгункаю. Апасля таго я сам зарокся і іншым не раю ўлетку чыгункай вандраваць. Ну дык вось. Пабылі мы ў Феадосіі, пакупаліся ў моры, пазагаралі. Вядома, вінца папілі. Як жа ж без гэтага. ) Час надыйшоў ужо і дахаты вяртацца. Трэба тут адзначыць, што цягнік наш меў стаянку ў Гомелі ажно 4 гадзіны. Справа ў тым, што сам цягнік меў маршрут "Сакт-Пецярбург - Феадосія". А да яго на тэрыторыі Беларусі далучаліся вагоны з Віцебска, Брэсту, Гародні ды іншых гарадоў. А на зваротным шляху у Гомелі гэтыя вагоны адымкаюцца і накіроўваюцца кожны ў свой бок. І пакуль усё гэта адбываецца, вырашылі мы наведаць знакаміты Гомельскі палацава-паркавы ансамбль. Ну, згадзіцеся, панове, што грэх, меўшы 4 гадзіны, і знаходзячыся ў Гомелі не зрабіць гэтага. Ну дык вось. Шпацыруем мы па Гомелі ў напрамку парку, і я лаўлю сябе на нейкім дзіўным адчуванні. А адчуванне такое, нібы трапіў я ці то ў морг, ці то ў казарму вайсковую. Тая самая знакамітая наша беларуская чысціня, якая так уражвае, напрыклад, тых жа нашых гасцей з усходу, на самой справе ёсць рэччу выключна штучнай і не маючай у сабе аніякага жыцця. Гэта чысціня не толькі і нават не столькі на вуліцах. Гэта нейкая нематэрыяльная субстанцыя, якая носіцца ў паветры на манер таго спецыфічнага паху, які пануе ў шпіталях.
Чаму я гэта ўсе прыгадаў?
А вось чаму.
Ёсць на адным з тэлеканалаў Украіны такая перадача. Завецца "Арол альбо рэшка". І неяк увечары селі мы з жонкай і сынкам разам на канапе і праглядзелі два выпускі яе. А менавіта тыя, што тычыліся Менску і Вільні. Дык вось, тое самае пачуцце знежывелай чысціні Беларусі і Менску, якое ўзнікла ў вядучага, і нагадала мне мае аналагічныя перажывані. Асабліва на кантрасце з Вільняй. Здавалася б, і там і там свята. Але тут яно "дзеля галачкі", а там - для людзей.
Вось што я меўся вам распавесці, панове.

Tags: