teddi_eddi: (Default)
teddi_eddi ([personal profile] teddi_eddi) wrote2013-02-13 02:56 pm

Само надумалася

Пачытаўшы  артыкул на "Навінах.бай" злавіў сябе на думцы, што без "палітзняволеных" АГЛ як без рук у стасунках з Захадам. Бо гэта адзіная рэч, якую ён можа аддаць, нічога пры гэтым не губляючы. А без "палітзняволеных" давядзецца "адкручваць гайкі" недзяржаўнай прэсе, дазваляць гей-парады і рабіць іншыя крокі, якія апроч іншага здольныя пахіснуць "стабільнасць". А гэтых - выпусціў і забыўся. А спатрэбяцца - ізноў налавіў.

Post a comment in response:

This account has disabled anonymous posting.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting